Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 308 дзён.
Якія падзеі адбыліся 26 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 26 лютага
У 1932 годзе ў Мінску пачала выдавацца газета "Літаратура і мастацтва".
У 1992 годзе Беларусь і Фінляндыя ўстанавілі дыпламатычныя адносіны.
Хто нарадзіўся 25 лютага
1912 год: Уладзімір Карпаў, беларускі пісьменнік.
1918 год: Пётр Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР.
1929 год: Георгій Колас, беларускі пісьменнік.
Таксама сёння нарадзіліся французскі пісьменнік Віктор Гюго і рускі пісьменнік Аляксандр Праханаў.
26 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Марцініана Палесцінскага, якога ў народзе называюць Мартын, і Стэфана Неманя, або ў народзе – Сцяпана.
Святому Мартыну моляцца пра збаўленне ад спакусаў, асабліва – жаночых. Таксама гэты дзень лічыўся добрым, каб прыбраць у хаце – гэта абяцала дабрабыт і ўдачу ў справах.
Калі снег у гэты дзень пачаў раставаць, вясна будзе цёплая. Пахмурны дзень, наадварот, абвяшчае пра познюю і халодную вясну.
Sputnik, 26 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/530/46924
Текущая дата: 29.12.2024