Пра гэта паведамляе Нацбанк Беларусі.
Нацыянальны банк 28 снежня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі": "Мірскі замак", "Замак Радзівілаў. Нясвіж", "Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель", "Камянецкая вежа", "Мікольская царква. Магілёў", "Сафійскі Сабор. Полацк".
Манеты выпускаюцца наміналам 2 рублі, дыяметрам 23,50 мм, выраблены са сталі, пакрытай меддзю і латунню (кальцо), і сталі, пакрытай меддзю і нікелем (сярэдзіна), масай 5,81 г. Тыраж манет — 25.000 штук кожнага наймення.
Манеты маюць форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з надпісам "БЕЛАРУСЬ", які паўтараецца, і элементамі нацыянальнага арнаменту.
"Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з`яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь, абавязковым да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў", — гаворыцца ў паведамленні галоўнага банка краіны.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 28 снежня 2018
Мінск, 28 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/533/46270
Текущая дата: 15.11.2024