Гэты дзень з`яўляецца трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 328 дзён.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень бармэна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 6 лютага і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 6 лютага
У 1891 годзе ў доме мінскага губернатара ўсталяваны першы ў горадзе тэлефон.
У 1921 годзе выйшаў дэкрэт, якi надаў беларускай, яўрэйскай (iдыш), польскай i рускай мовам статус дзяржаўных у БССР.
Хто нарадзіўся 6 лютага
1887 год: Уладзіслаў Талочка, беларускі рэлігійны і культурна-асветны дзеяч, культуролаг, гісторык, літаратурны крытык.
1898 год: Леў Акіншэвіч, беларускі гісторык.
1914 год: Аркадзь Куляшоў, беларускі паэт.
1928 год: Уладзімір Стальмашонак, беларускі мастак.
Таксама сёння нарадзіліся 40-ы прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган і ямайскі музыка і кампазітар Боб Марлі.
6 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Ксеніі Рымляныні, якую ў народзе называлі Аксіньяй. У народзе гэты дзень атрымаў эпітэт паўзімніца, таму што яго звязваюць з пераломам зімы: азімае зерне праляжала ўжо палову сроку до ўзыходу. Таксама Ксенію называлі паўхлебніцай, таму што да гэтага дня з`ядалі палову нарыхтаванага да наступнага ўраджаю.
Сяляне ў гэты дзень спрабавалі даведацца пра кошты на хлеб. Для гэтага ўвечары ўзважвалі хлеб, тое ж самае рабілі раніцай. Калі вага павялічылася, кошты таксама павялічаццца, а калі ўпала, то і кошты будуць меньш.
Таксама калі на Аксінью завіруха, лічылася, што прыпасаў не хопіць да новага ўраджаю.
Sputnik, 6 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/533/46771
Текущая дата: 28.12.2024