5 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, расійскі рубель, як і напярэдадні, падаражэў.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0064 рубля (0,26%) і склаў 2,4639 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0004 рубля (0,02%) да 2,1579 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0019 рубля (0,06%) і склаў 3,2918 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Кошт маркі Brent блізу поўдня складаў прыблізна 63 долары за бараль.
Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0168 рубля і склаў 65,5691 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 5 лютага 2019
Мінск, 5 лютага 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/533/46781
Текущая дата: 28.12.2024