У Пінску 25-га студзеня пройдзе ўрачыстая цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі "Культурная сталіца Беларусі-2019", паведамілі ў гарвыканкаме.
Мерапрыемства адбудзецца ў гарадскім Доме культуры. На свята з`едуцца шматлікія госці, запрошаны ганаровыя грамадзяне, вядомыя пінчане.
У цырымоніі прымуць удзел першы намеснік міністра культуры Наталля Карчэўская, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Наталля Гардзеенка, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, старшыня Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў Алег Буевіч, кіраўнікі мясцовых органаў улады.
Адбудуцца гала-канцэрт творчых калектываў, ушаноўванне дзеячаў культуры і мастацтваў горада. Адным з ключавых момантаў свята стане цырымонія гашэння спецыяльным штэмпелем тэматычнага канверта з маркай, які РУП "Белпошта" выпусціла да гэтай падзеі. На марцы - будынак Палескага драмтэатра. Таксама на канверце - палац Бутрымовіча, від на порт і езуіцкі калегіум, герб Пінска і інш. Канверт выпушчаны тыражом 20 тыс. экзэмпляраў.
На працягу года ў Пінску пройдзе больш за 400 разнастайных мерапрыемстваў. У прыватнасці, адбудуцца фестывалі арганнай і старадаўняй лютневай музыкі, бардаўскай песні, міжнародны фестываль духавых аркестраў.
Лета пачнецца з рэгіянальнага фестывалю мастацтваў "Зоры над Пінай" і фестывалю вулічнай творчасці "Скрыжаванне". Плануецца правесці бібліятэчны літаратурны марафон і абласны конкурс малюнка "Архітэктурная спадчына Пінска".
На асабліва значных помніках даўніны з`явяцца QR-коды аб`ектаў. Музей беларускага Палесся падрыхтуе серыю выставак "Тайны Пінскай зямлі".
Для аматараў сцэнічнага мастацтва запланаваны Тэатральныя дні на Піншчыне. Актывізуецца экскурсійная, канцэртная і выставачная дзейнасць.
Першае згадванне пра Пінск у Іпацьеўскім летапісе датуецца 1097 годам. Лічыцца, што гэта другі ў Беларусі пасля Гродна горад па колькасці захаваных архітэктурных помнікаў. Тут функцыянуюць 11 устаноў культуры, у тым ліку чатыры школы мастацтваў, дзейнічаюць 55 мастацкіх калектываў.
________________________________________________
Рэспубліканская акцыя "Культурная сталіца года" ў Беларусі праводзіцца з 2010 года. Першым гэты статус атрымаў Полацк. У 2011 годзе эстафету прыняў Гомель, потым Нясвіж (2012), Магілёў (2013), Гродна (2014), Брэст (2015), Маладзечна (2016), Бабруйск (2017), Наваполацк (2018).
25 студзеня 2019, Брэст
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/534/46712
Текущая дата: 28.12.2024