Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 19 студзеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца дзевятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 346 дзён.

Сёння ў Беларусі святкуецца Дзень ратавальніка. Якія яшчэ падзеі адбыліся 19 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 19 студзеня

У 1970 годзе адбыўся пуск першага тралейбуса ў Магілёве.

Хто нарадзіўся 19 студзеня

1910 год: Іван Ушакоў, беларускі тэатральны мастак.
1931 год: Наталля Паплаўская, беларуская мастачка.

Таксама сёння нарадзіліся шатландскі інжынер, вынаходнік-механік Джэймс Ват, амерыканскі пісьменнік Эдгар Алан По і французскі мастак Поль Сезан.

19 студзеня ў народным календары

Сёння Праваслаўная Царква адзначае вялікае двунадзесятае свята Вадохрышча. Сваю другую назву – Богаяўленне – свята атрымала таму, што падчас хрышчэння Ісуса ў рацэ Іардан да яго сышоў Святы Дух.

З 19 студзеня і на працягу ўсяго тыдня забаранялася мыць бялізну ў рацэ: у лёдзе на Вадохрышча выразалі палонкі, звычайна ў форме крыжа, у якія акуналіся вернікі. Святую ваду, набраную на Вадохрышча, захоўвалі ўвесь год: ёй акраплялі хату і пілі падчас хвароб або жыццёвых выпрабаванняў.

Калі на Вадохрышча цёпла і сонечна, такое надвор`е будзе трымацца яшчэ некалькі тыдняў.

Sputnik, 19 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/536/46630
Текущая дата: 28.12.2024