Следчыя высвятляюць акалічнасці крадзяжу квадракоптараў са склада лагістычнага цэнтра Нацыянальнага аэрапорта Мінск, паведамляе прэс-служба СК.
У ходзе следства ўстаноўлена, што 28-гадовы і 43-гадовы мужчыны, грузчыкі транспартна-лагістычнага цэнтра, 21 лістапада выкралі восем квадракоптараў, што захоўваліся там і належаць іншай юрыдычнай асобе. Затым вывезлі іх за тэрыторыю аэрапорта і прадалі. Кошт выкрадзенай маёмасці большы за 6 тысяч рублёў.
Мужчыны затрыманыя супрацоўнікамі Мінскага аддзела ўнутраных спраў на паветраным транспарце.
Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя па ч. 3 арт. 205 (крадзеж) Крымінальнага кодэкса.
Следчымі праводзяцца дзеянні па замацаванні доказаў, канфіскавана выкрадзеная маёмасць, расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 снежня 2018
Мінск, 12 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/538/46004
Текущая дата: 15.11.2024