Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 10 снежня 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста сорак чацвёртым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 21 дзень.

Сёння святкуецца Дзень правоў чалавека, а таксама Міжнародны дзень правоў жывёл. Якія яшчэ падзеі адбыліся 10 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 10 снежня

У 1589 годзе Кобрыну быў нададзены герб.
У 1918 годзе Чырвоная Армія ўступіла ў Мінск.
У 1945 годзе была адкрытая Беларуская гімназія ў нямецкім Рэгенсбургу, першы дырэктар - Аляксандр Орса.
У 1963 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю першая чарга калійнага камбіната ў Салігорску.
У 2007 годзе пачаў выходзіць у эфір тэлеканал "Белсат".

Хто нарадзіўся 10 снежня

1870 год: Фердынанд Рушчыц, жывапісец і педагог.
1852 год: Вандалін Шукевіч, беларускі археолаг і этнограф.
1930 год: Мікола Арочка, беларускі паэт і літаратуразнавец.
1951 год: Алесь Каско, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Мікалай Някрасаў і англійскі матэматык Ада Лаўлейс.

10 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Рамана Цудатворца. Жанчыны прасілі гэтага святога пазбавіць іх бясплоддзя.

Рыбакі 10 снежня не выходзілі на промысел – лічылася, што ў гэты дзень уся рыба хаваецца. Затое хадзілі ў лес шукаць рогі ласёў, якія скідалі іх узімку.

У гэты дзень назіралі за жывёламі і птушкамі. Калі каровы пырхалі – чакалі маразоў, вераб`і весела спявалі – адлігу. Калі дым уздымаецца ў неба стаўбом, будзе халадаць.

Sputnik, 10 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/539/45940
Текущая дата: 15.11.2024