Праваслаўныя вернікі святкуюць Раство Хрыстова. У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі ўрачыстыя набажэнствы.
У праваслаўі Раство Хрыстова ўваходзіць у лік 12 найважнейшых святаў, вышэй за якія толькі Вялікдзень. Разам з Рускай праваслаўнай царквой, часткай якой з`яўляецца Беларускі экзархат, 7 студзеня гэтае свята адзначаюць у Грузінскай, Іерусалімскай, Польскай і Сербскай праваслаўных цэрквах, а таксама ў новаўтворанай Праваслаўнай царкве Украіны, якія трымаюцца юліянскага календара (стары стыль).
Астатнія памесныя цэрквы — Албанская, Александрыйская, Антыяхійская, Балгарская, Кіпрская, Канстанцінопальская, Румынская, Эладская, праваслаўная царква ў Амерыцы і царква Чэшскіх зямель і Славакіі — адзначаюць гэтае свята 25 снежня, згодна з новаюліянскім календаром, які супадае з грыгарыянскім.
Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, патрыяршы экзарх усяе Беларусі ў святочным пасланні адзначыў: "Благадатная, светлая і ціхая радасць напаўняе нашы сэрцы ў гэтую калядную ноч, таму што сам Бог явіў сябе ў плоці, каб знішчыць зло, грэх і смерць. Праз нараджэнне па плоці ад Духа Святога і прачыстай Дзевы Марыі, праз яго ўцялесненне, чалавек, які прыходзіць у свет, атрымлівае бясцэнны дар — Божую любоў і магчымасць прасвятлення святлом ісціны".
"Гасподзь стукае ў наша сэрца ў любым узросце і ў любым месцы, сярод любога народа, — падкрэсліў праваслаўны іерарх. — Стукае сваёю благадаццю, звяртаючыся да нас пранікнёнымі словамі, ціха, лагодна і з любоўю: "Сыне, дай Мне сваё сэрца". Госпаду нічога ад нас не патрэбна, Ён шукае толькі нашай любові ў адказ".
Мітрапаліт Павел адзначыў, што, "нараджаючыся на зямлі, Хрыстос Спасіцель гатовы нарадзіцца ў сэрцы кожнага, хто створыць у сваім сэрцы месца, у якім няма зла і граху, у якім пануе сапраўдная хрысціянская любоў".
"На працягу двух тысячагоддзяў людзі, паўтараючы подзвіг дабрадзейных мудрацоў, імкнуцца прынесці народжанаму ў Віфлееме Богадзіцяці свае запаветныя прынашэнні, — заявіў прадстаяцель БПЦ. — А якія дары мы можам прынесці сёння да ясляў Немаўляці Хрыста? У нас свайго нічога няма, усё, што маем, — дар Божы. Але нашымі дарамі Яму могуць стаць плады нашай любові да Бога, плады духу: любоў, радасць, мір, доўгацярплівасць, добрасць, міласэрнасць, вера, лагоднасць, устрыманасць, бо, калі "мы жывём духам, то паводле духу і ўчынкі рабіць павінны. Не будзем ганарыцца сабою, адзін аднаго раздражняць, адзін аднаму зайздросціць".
"Наследуючы ў любові Спасіцелю, молячыся за тых, што крыўдзяць нас і гоняць нас, клапоцячыся пра дабро не толькі праваслаўных, але і ўсяго народа, Бацькаўшчыны нашай і Царквы Хрыстовай, будзем імкнуцца рабіць добрыя справы, якія ператвораць нас і будуць спрыяць змене да лепшага навакольнага свету. Здабыўшы Божую любоў і знаходзячыся ў святой праваслаўнай царкве, захоўваючы яе адзінства, мы робімся адзіным Целам Хрыстовым, Якое не зможа ў гэтым свеце перамагчы ніякае зло і беззаконне, бо "святло ў цемры свеціць" і святло ісціннага жыцця цемра агарнуць не можа", — дадаў мітрапаліт Павел.
Згодна са звесткамі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, прыблізна 80% усіх вернікаў у Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі хрысціянамі. Беларускі экзархат РПЦ ацэньвае колькасць вернікаў прыкладна ў 4 млн. У праваслаўнай царквы ў Беларусі паўтары тысячы прыходаў у 15 епархіях. Чатыры з іх — Мінская, Маладзечанская, Барысаўская і Слуцкая — аб`яднаныя ў Мінскую мітраполію. Святароў рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, духоўныя семінарыі ў Мінску і Віцебску, а таксама духоўныя вучэльні (Мінск, Слонім). У краіне дзейнічаюць звыш 1,1 тыс. праваслаўных храмаў, больш за 100 цэркваў будуюцца.
Захар Шчарбакоў, БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/539/46408
Текущая дата: 27.12.2024