Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 8 студзеня 2019 года



Гэты дзень з`яўляецца восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 358 дзён.

Якія падзеі адбыліся 8 студзеня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 8 студзеня

У 1919 годзе Мінск быў абвешчаны сталіцай БССР.
У 1954 годзе ў Беларусі былі ліквідаваны вобласці: Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская з цэнтрам у Мазыры, Пінская і Полацкая.

Хто нарадзіўся 8 студзеня

1911 год: Уладзімір Дудзіцкі, беларускі паэт, дзеяч беларускай эміграцыі.
1924 год: Алесь Савіцкі, беларускі пісьменнік.
1936 год: Генадзь Каханоўскі, беларускі гісторык.

Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі спявак Элвіс Прэслі і англійскі фізік-тэарэтык Стывен Уільям Хокінг.

8 студзеня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі адзначаюць Сабор Найсвяцейшай Багародзіцы. Саборам гэты дзень называецца таму, што 8 студзеня адбываецца агульнае свята і іншых людзей, якія блізкія да Ісуса Хрыста і Панны Марыі. Так ушаноўваюць цара Давіда, які быў продкам Ісуса, а таксама святога Іосіфа і яго сына ад першага шлюбу Іакава.

У народзе гэты дзень быў прысвечаны павітухам і парадзіхам. Жанчыны ў гэты дзень прыходзілі да павітух, якія прымалі ў іх роды, паказвалі ім дзіця і дарылі падарункі.

Сёння прыбіралі ў хатах і выносілі з іх стары посуд і іншыя нягодныя рэчы.

Калі 8 студзеня снег ліпне да рук – будзе адліга. Паўночны вецер, наадварот, прадказвае сцюжу.

Sputnik, 8 студзеня 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/539/46433
Текущая дата: 27.12.2024