Гэты дзень з`яўляецца пяцьдзесят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 315 дзён.
Якія падзеі адбыліся 20 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 20 лютага
У 1387 годзе Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне.
У 1530 годзе Жыгімонт Аўгуст быў каранаваны як кароль польскі.
У 1981 годзе адкрылася Полацкая карцінная галерэя.
Хто нарадзіўся 20 лютага
1922 год: Міхаіл Цікоцкі, беларускі мовазнавец і журналіст.
1945 год: Таіса Бондар, беларуская пісьменніца, перакладчыца.
Таксама сёння нарадзіліся амерыканскі кінарэжысёр і сцэнарыст Роберт Олтмен, савецкі піянер-герой Зіна Партнова і амерыканскі рок-музыкант, лідар групы Nirvana Курт Кабейн.
20 лютага ў народным календары
Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнага Лукі, грэчаскага манаха.
Сенняшні дзень лічылі прыдатным для прыгатавання лекавых настояў з зёлак і каранёў, якія нарыхтавалі мінулым летам. Людзі верылі, што зёлкі могуць не толькі вылечыць, але і забяспечыць поспех, дабрабыт і паспрыяць у справах.
Калі аблокі плывуць высока, гэта прадвяшчае добрае надвор`е. Сонца на захадзе чырвонае – да вятроў і дажджыстага лета.
Sputnik, 20 лютага 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/54/72748
Текущая дата: 16.11.2024