Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 31 снежня 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста шэсцьдзесят пятым па грыгарыянскім календары, сёння святкуецца Новы год!

Якія яшчэ падзеі адбыліся 31 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 31 снежня

У 1990 годзе пачала дзейнічаць другая лінія Мінскага метрапалітена.

Хто нарадзіўся 31 снежня

1931 год: Пятро Зялінскі, беларускі гісторык.
1985 год: Аляксандра Герасіменя, беларуская плыўчыха.

Таксама сёння нарадзіліся французскі мастак і скульптар Анры Матыс і брытанскі акцёр тэатра і кіно Энтані Хопкінс.

31 снежня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць свяціцеля Мадэста Ерусалімскага. Яму маліліся, каб дапамог жывёлам лягчэй перанесці зіму.

Па народных павер`ях, сёння па свеце гуляе ўсялякая нечысць, таму на стале не пакідалі малако, каб злыя сілы не сапсавалі яго, і вострыя рэчы, каб не наклікаць бяду. Таксама да новага года імкнуліся вярнуць усе пазыкі.

Увечары збіраліся за святочным сталом. Яго нельга было пагідаць пустым – гэта было дрэннай прыкметай. Таксама нельга было выкідаць рэшткі ежы, таму што лічылася, што так можна прагнаць свій поспех. За стол імкнуліся не зваць людей, якія чамусьці непрыемныя, але і адмаўляць у гасціннасці ў гэты вечар было нельга.

Лічылася, што жаданне, загаданае ў гэтую ноч, павінна абавязкова спраўдзіцца.

Sputnik, 31 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/540/46335
Текущая дата: 27.12.2024