Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют, долар ЗША падаражэў больш чым на капейку



27 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0048 рубля (0,20%) і склаў 2,4118 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0136 рубля (0,64%) і склаў 2,1310 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0096 рубля (0,30%) і склаў 3,1948 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 60,5 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 11.30 на 0,2728 рубля і склаў 66,78 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 27 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/541/45788
Текущая дата: 15.11.2024