Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі ўстанавіла на 2019 год разьмеркавальныя квоты рэгістрацыі хадайніцтваў аб наданьні статусу ўцекача, дадатковай абароны або прытулку.
Адпаведная пастанова МУС ад 22 сьнежня 2018 г. № 358, апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, для Берасьцейскай вобласьці квота складае 150 чалавек; Віцебскай і Гомельскай — па 190; Гарадзенскай — 110; Менскай і Магілёўскай — па 130 чалавек.
Такім чынам, статус уцекача ў 2019 годзе ў Беларусі змогуць атрымаць да 900 чалавек, на 100 больш, чым сёлета.
Радыё Свабода, 30 сьнежня 2018
Радыё Свабода, 30 сьнежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/541/46320
Текущая дата: 27.12.2024