22 снежня скаўты з каталіцкіх супольнасцяў даставілі Бэтлеемскі агонь у мінскую катэдру Найсвяцейшага Імя Марыі. Іх сустрэў Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.
Прысутныя ў святыні вернікі маглі запаліць ад Бэтлеемскага агню знічы, каб занесці агонь, запалены ў пячоры Нараджэння Пана ў Бэтлееме, у свае дамы.
Catholic.by, 22 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/543/46197
Текущая дата: 26.12.2024