16 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, аслабеў — да расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0095 рубля (0,40%) і склаў 2,3950 рубля.
Курс долара ЗША зменшыўся на 0,0120 рубля (0,57%) да 2,1102 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0106 рубля (0,33%) і склаў 3,1973 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў пятніцу на фоне чаканняў аб скарачэнні здабычы АПЕК. Блізу поўдня бараль маркі Brent таргаваўся на ўзроўні 67,5 долара ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,6228 рубля і склаў 65,9931 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 лістапада 2018
Мінск, 16 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/544/45636
Текущая дата: 15.11.2024