Белорусский портал в Казахстане

Расійскі рубель патаннеў амаль на чатыры капейкі на фоне падзення цэн на нафту



21 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра, павялічыўся — да долара ЗША і расійскага рубля. Пры гэтым расійская валюта страціла ў цане амаль чатыры капейкі.

Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0012 рубля (0,05%) і склаў 2,4311 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0027 рубля (0,13%) да 2,1228 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0381 рубля (1,21%) і склаў 3,1726 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Напярэдадні здарыўся абвал каціровак, блізу поўдня пятніцы бараль маркі Brent каштаваў 54 долары ЗША.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 0,6375 рубля і склаў 68,0085 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/544/46133
Текущая дата: 26.12.2024