13 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель, як і напярэдадні, патаннеў да долара ЗША, умацаваўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0049 рубля (0,20%) і склаў 2,4102 рубля.
Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0018 рубля (0,08%) і склаў 2,1449 рубля.
Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0056 рубля (0,18%) і склаў 3,0056 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. У аўторак цэны на нафту знізіліся больш чым на 1%, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў заклікаў АПЕК не скарачаць узровень прапановы сыравіны. Бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні ў 68,5 долара ЗША.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1574 рубля і склаў 67,6812 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 13 лістапада 2018
Мінск, 13 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/545/45595
Текущая дата: 15.11.2024