Белорусский портал в Казахстане

"Белавія" пашырыла спіс напрамкаў па зніжаных тарыфах



Цяпер недарагія квіткі можна набыць на авіярэйсы ў Жэневу, Брусель, Казань і Адэсу.

Авіякампанія "Белавія" будзе прадаваць квіткі па эксперыментальных зніжаных тарыфах на рэйсы ў яшчэ некалькіх кірунках, пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

На гэтым тыдні недарагія квіткі можна будзе набыць, каб злётаць у Жэневу, Брусель, Казань і Адэсу. "Кошт: 10 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок, 20 еўра плюс таксы і зборы туды-зваротна. Вылеты з Мінска і ў Мінск", - распавялі ў авіякампаніі.

Квіткі па дадзеных тарыфах будуць прадавацца з 09:00 да 23:59 у чацвер, 15 лістапада. Купіць іх можна на перыяд з 16 лістапада па 15 снежня бягучага года толькі на афіцыйным сайце "Белавія". Важна памятаць, што вярнуць іх ці змяніць час і дату вылету нельга.

Эксперыментальныя зніжаныя тарыфы на пералёты больш чым па 30 напрамках авіякампанія ўвяла 2 лістапада гэтага года. Продаж недарагіх квіткоў на самалёт разлічаны да канца дзеяння зімовага раскладу пералётаў. Квіткі таксама можна купіць праз афіцыйны сайт авіякампаніі не менш, чым за 45 дзён да запланаванага вылету. Акрамя таго, максімальны тэрмін знаходжання ў адным горадзе абмежаваны 30-цю днямі. Калі плануецца палёт туды-зваротна, то можна купіць не толькі квіткі па зніжаных цэнах, але і скамбінаваць іх са звычайным "эканомам", каб мець магчымасць змяніць дату вылету або вяртання.

Нядорага злётаць можна ў Амстэрдам, Алматы, Астану, Барселону, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Сочы, Жэневу, Гановер, Харкаў, Адэсу, Калінінград, Казань, Растоў, Санкт-Пецярбург, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Ларнаку, Лондан, Львоў, Мілан, Парыж, Прагу, Рым, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград і Кішынёў.

Па некаторых напрамках кошт квіткоў знізіўся істотна. Так, у Барселону, Мілан, Парыж і Лондан можна будзе паляцець за 35 еўра. Квіток у абодва бакі абыдзецца крыху даражэй. У Барселону і назад - 86 еўра, у Мілан і назад - 88 еўра, у Лондан і назад - 95 еўра, паляцець у Парыж і вярнуцца з яго можна за 119 еўра.

У першыя ж дні былі раскуплены каля 90% прапанаваных квіткоў, таму ў авіякампаніі вырашылі выстаўляць эксперыментальныя напрамкі раз на два тыдні па чацвяргах.

Мінск, 15 лістапада 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/545/45609
Текущая дата: 15.11.2024