Белорусский портал в Казахстане

Колькасць інтэрнэт-крамаў у Беларусі перавысіла 17 тысяч



За першыя 10 месяцаў года каля 44 % пакупак аплачвалася з мабільных прылад, у той час як год таму — 36 %.

Цалкам верагодна, што да 2020-га смартфон стане асноўным плацежным інструментам для большасці кліентаў інтэрнэт-крамаў, паведамляе група кампаній Assіst.

Часцей за ўсё ў інтэрнэт-крамах здзяйсняліся пакупкі ў такіх сегментах, як «Тавары для дзяцей», «Дастаўка гатовых страў» і «Анлайн-гіпермаркеты». Ключавыя фактары тут — мінімум часу, які людзі гатовыя выдаткаваць на куплю, і зручнасць карыстання мабільнай праграмы, што дазваляе проста аформіць заказ.

Пры гэтым тавары для жывёл апынуліся сярод тых галін, у якіх пакупнікі значна больш ахвотна карыстаюцца персанальным камп`ютарам, чым мабільнай прыладай. Прадукты харчавання, тавары для дома і дачы, мэбля, bеаutу-прадукцыя, вандроўкі і квіткі на мерапрыемствы таксама часцей набываюцца з камп`ютара.

Крыху менш пакупнікі карыстаюцца смартфонам, чым «персаналкай», выбіраючы вопратку, абутак, кветкі і падарункі, аплачваючы сувязь, інтэрнэт і тэлебачанне.

«Па звестках Гандлёвага рэестра нашай краіны, на 1 ліпеня 2018 года колькасць інтэрнэт-крамаў перавысіла 17 тысяч, а іх прырост з пачатку года склаў 10 %. Большасць — каля 51 % — належаць індывідуальным прадпрымальнікам.

Агульны таваразварот інтэрнэт-крамаў за мінулы год склаў 3,4 % у агульным аб`ёме рознічнага тавараабароту. Рост продажаў з дапамогай е-Соmmеrсе ў бягучым годзе адзначаюць шматлікія беларускія анлайн-гандляры. Некаторыя з іх назіраюць рост у 30 %.

Таксама варта адзначыць, што банкаўскай карткай пры аплаце карыстаюцца 12 % пакупнікоў і гэта на трэць больш, чым летась.

Пры гэтым безнаяўны від аплаты надзейней абараняе правы спажыўца, таму што выразна прасочваецца шлях грошай ад спажыўца да суб`екта», — адзначыў дырэктар правайдара электронных плацяжоў Аssіst Bеlаrus Вячаслаў Сенін.

Аўтар: Сяргей Куркач
Звязда, 14 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/545/46011
Текущая дата: 26.12.2024