13 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, аслабеў — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0051 рубля (0,21%) і склаў 2,4136 рубля.
Курс долара ЗША знізіўся на 0,0066 рубля (0,31%) да 2,1204 рубля.
Курс расійскага рубля вырас на 0,0012 рубля (0,04%) і склаў 3,2021 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Блізу поўдня бараль маркі Brent каштаваў прыблізна 60 долараў ЗША.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,1675 рубля і склаў 66,2550 рубля.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/546/45982
Текущая дата: 26.12.2024