Анхела нарадзілася і вырасла ў Андалузіі, і для яе снег, зіма, смаленне вепрука ў беларускай вёсцы было такой экзотыкай, як для нас цёплыя марскія хвалі на іспанскім узбярэжжы.
Тым не менш, проза і вершы беларускага творцы Анхела зразумела і адчула як нешта вельмі блізкае і роднае." (суразмоўца - Навум Гальпяровіч)
"Нябеснай калыханкай засынае
Павольна сонца між духмяных руж,
І ззяе зорка закаханых душ,
Вятрыска ў летнім садзе заціхае…
Верш гэты прысвечаны Міхасю Стральцову, а напісала яго Анхела Эспіноса Руіс.
Звязда, 13 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/546/45986
Текущая дата: 26.12.2024