Пра гэта паведамляе прэс-служба МУС.
675 кг склалі наркатычныя сродкі, 35 кг — псіхатропныя рэчывы.
Часцей за ўсё аператыўнікі канфіскоўвалі гашыш (больш за 360 кг), марыхуану (260 кг) і макавую саломку (больш за 50 кг).
Сярод псіхатропных рэчываў у спісе канфіскаванага лідзіруюць альфа-PVP (больш за 15 кг) і амфетамін (каля 4 кг).
Супрацоўнікі наркакантролю спынілі дзейнасць 6 падпольных наркалабараторый, выявілі 39 памяшканняў, якія былі спецыяльна прыстасаваныя і абсталяваны для вырошчвання раслін з утрыманнем наркотыкаў.
Акрамя таго, з пачатку года былі канфіскаваныя 257 кг насення маку і 865 кг некурыльнага тытунёвага вырабу насвай.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/547/45947
Текущая дата: 26.12.2024