У Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб ілжэсвятару, паведамляе Следчы камітэт.
Паводле дадзеных следства, 49-гадовы раней судзімы выхадзец з Брэсцкай вобласці з 2016 па 2018 гады называўся святаром праваслаўнай царквы. Мужчына завалодаў грашовымі сродкамі грамадзян на агульную суму больш як 49 тысяч рублёў, загадзя не маючы намеру іх аддаваць. Грошы ён атрымліваў пад маркай набыцця царкоўных свечак для правядзення набажэнства, правядзення абраду асвячэння жылля, ажыццяўлення ахвяраванняў, развіцця камерцыйнай дзейнасці.
Устаноўлена, што насамрэч мужчына святаром не з`яўляўся. Для таго, каб увайсці ў давер, абвінавачваны выкарыстоўваў царкоўнае адзенне і начынне.
Следчымі дапытана больш за 30 чалавек, накладзены арышт на маёмасць. Усяго ўстаноўлена 12 эпізодаў злачыннай дзейнасці.
Мужчыну выстаўленае абвінавачванне ў махлярстве, учыненым у асабліва буйным памеры, ён утрымліваецца пад вартай.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 11 снежня 2018
Мінск, 11 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/547/46002
Текущая дата: 26.12.2024