Белорусский портал в Казахстане

Долар і расійскі рубель зноў падаражэлі, еўра працягвае таннець



31 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, ізноў умацаваўся да еўра.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0025 рубля (0,10%) і склаў 2,4065 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0018 рубля і (0,08%) і склаў 2,1196 рубля.

Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0095 рубля (0,29%) і склаў 3,2308 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цана нафты маркі Brent трымаецца ў раёне адзнакі 76,5 долара за бараль.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 знізіўся на 0,178 рубля і склаў 65,5962 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 кастрычніка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/548/45473
Текущая дата: 15.11.2024