Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 4 снежня 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста трыццаць восьмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 27 дзён.

Сёння адзначаецца свята Увядзення ў Храм Найсвяцейшай Багародзіцы. Якія яшчэ падзеі адбыліся 4 снежня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 4 снежня

У 1939 годзе ў складзе БССР была ўтворана Беластоцкая вобласць.
У 2008 годзе выйшаў апошні нумар газеты "Наша ніва", надрукаваны тарашкевіцай.

Хто нарадзіўся 4 снежня

1911 год: Ісак Давідовіч, беларускі жывапісец і графік.

Таксама сёння нарадзіліся расійскі мастак Васілій Кандзінскі і нямецкі паэт Райнер Марыя Рыльке.

4 снежня ў народным календары

Сёння адзначаецца вялікае царкоўнае свята – Увядзенне ў храм Прасвятой Багародзіцы. У гэты дзень бацькі Марыі, святыя Ганна і Іосіф, якія абяцалі прысвяціць дзіця Богу, прывялі трохгадовую дачку ў Іерусалімскі храм. Свята адносіцца да двунадзясятых.

З гэтым святам пачынаецца зімовы сезон. У народзе ў гэты дзень ладзілі гульні, каталіся на санях, рабілі снежных баб. Казалі: "На Увядзенне будзе лядзенне" і "Увядзенне прыйшло – зіму прывяло" – гэта значыць, што ў гэты час імкліва халадала. Але здараліся часам і адлігі.

З 4 снежня пачыналіся ярмаркі, на якіх прадавалі сані, футра і іншыя тавары, якія спатрэбяцца, каб паспяхова перазімаваць.

Лічылася, што калі на Увядзенне выпадзе снег, ён праляжыць да самай вясны. Калі 4-га быў сільны мароз, лета будзе гарачым.

Sputnik, 4 снежня 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/548/45837
Текущая дата: 25.12.2024