З 1 студзеня 2019 г. змяняюцца памеры службовых акладаў ваеннаслужачых, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу, і грашовага забеспячэння за класную кваліфікацыю названай катэгорыі вайскоўцаў.
У выніку названых змяненняў грашовае забеспячэнне ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы ўзрасце больш чым у два разы.
C 1 студзеня 2019 года памер грашовага забеспячэння ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы складзе ад 29,25 BYN да 62,79 BYN беларускіх рублёў у месяц, у залежнасці ад пасады і класнай кваліфікацыі спецыяліста. Павышэнне грашовага забеспячэння тычыцца толькі салдат і сяржантаў, якія праходзяць тэрміновую ваенную службу.
Звязда, 5 снежня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/548/45864
Текущая дата: 25.12.2024