25 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША і расійскага рубля, зноў павялічыўся да еўра.
Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0009 рубля (0,04%) і склаў 2,4058 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0038 рубля (0,18%) да 2,1094 рубля.
Курс расійскага рубля павялічыўся на 0,0060 рубля (0,19%) і склаў 3,2133 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты паступова расце, марка Brent таргуецца вышэй за 76 долараў за бараль.
У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,1177 рубля і склаў 65,746.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/549/45431
Текущая дата: 15.11.2024