Белорусский портал в Казахстане

Беларускі рубель знізіўся да трох асноўных валют, долар ЗША падаражэў амаль на дзве капейкі



28 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.

Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0109 рубля (0,45%) і склаў 2,4227 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0161 рубля (0,76%) і склаў 2,1471 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0065 рубля (0,2%) і склаў 3,2013 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Пад поўдзень бараль маркі Brent таргуецца на ўзроўні 61,1 долара ЗША.

У Расіі сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 11.30 на 0,1636 рубля і склаў 66,9436 рубля.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 28 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/549/45782
Текущая дата: 26.12.2024