На ўзбраенне зенітнага палка неўзабаве паступіць ЗРК "Тор-М2".
На баявое дзяжурства каля Беларускай атамнай электрастанцыі заступілі вайскоўцы 1146-га гвардзейскага зенітнага ракетнага палка ВПС і войскаў СПА, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны. У задачы палка будзе ўваходзіць нясенне баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне БелАЭС.
1146-ы полк быў сфарміраваны год таму, а гэтым летам размясціўся ў ваенным гарадку Варняны непадалёк ад будоўлі Беларускай АЭС.
Урачысты рытуал заступлення на баявое дзяжурства прайшоў у прысутнасці ўсяго асабовага складу палка. За цырымоніяй назіралі таксама запрошаныя госці і жыхары Астравецкага раёна.
Гатоўнасць да выканання пастаўленай задачы вайскоўцы пацвердзілі ў ходзе аператыўна-тактычнага вучэння на палігонах Беларусі і Расіі. У прыватнасці, падчас стрэльбаў на расійскім палігоне Ашулук, вайскоўцы змаглі ўразіць ўсе тыпы цэляў, якія імітавалі палёты крылатых ракет на малых вышынях, палёты беспілотнікаў, а таксама цэлі, якія ляцяць па балістычнай траекторыі, распавёў журналістам у Астраўцы камандуючы ВПС і войскамі СПА ВС Ігар Голуб.
"Хутка полк прыме чарговую зенітную ракетную батарэю "Тор-М2", якая ўжо знаходзіцца ў шляху з расійскага прадпрыемства", - цытуе Голуба агенцтва БелТА.
Акрамя таго, у будучым годзе полк прыме ўдзел у сумесным аператыўным вучэнні "Шчыт Саюза - 2019", якое пройдзе на палігонах Расіі.
Мінск, 2 снежня 2019
Sputnik
Мінск, 2 снежня 2019
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/549/45822
Текущая дата: 26.12.2024