Белорусский портал в Казахстане

Будслаўскі фэст унеслі ў спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА



Кожны год у першыя выхадныя ліпеня дзесяткі тысяч паломнікаў збіраюцца ў Будславе для ўдзелу ва ўрачыстасцях у гонар іконы Божай Маці.

Будслаўскі фэст увайшоў у рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА, паведамілі ў сераду ў міжнароднай арганізацыі.

Папоўнілі спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў сераду ў рамках трынаццатай сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны.

Па рашэнні камітэта, беларускі Будслаўскі фэст цяпер унесены ў рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва - гэта значыць мае асаблівы ахоўны статус. Два гады таму Будслаўскі фэст папоўніў спіс беларускай гісторыка-культурнай спадчыны.

Будслаўскі фэст - адна з "візітных картак" Мінскай вобласці: пачынаючы з XVII стагоддзя кожны год у першыя выходныя ліпеня дзесяткі тысяч паломнікаў збіраюцца ў Будславе на ўрачыстасці ў гонар іконы Божай Маці, якая лічыцца апякункай беларускага народа ў каталікоў.

Фэст у Будславе - другі "беларускі пункт" у спісе нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2009 годзе ў пералік быў уключаны абрад "Калядныя цары".

Мінск, 28 лістапада 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/549/45825
Текущая дата: 26.12.2024