Белорусский портал в Казахстане

Лельчыцкі выканкам: у раёне ідуць вучэнні, ніякіх абмежаванняў не ўводзілі



Мясцовая раённая газета паведаміла, што на тэрыторыі Лельчыцкага раёна ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.

Вучэнні праводзяцца на тэрыторыі Лельчыцкага раёна, паведамілі  ў прыёмнай раённага выканаўчага камітэта.

У адказ на пытанне, ці ўводзіліся ў сувязі з гэтым абмежаванні на ўезд на тэрыторыю раёна, у выканкаме падкрэслілі, што "ніякіх абмежаванняў з-за вучэнняў няма".

"Пакуль што працуем у звычайным рэжыме", - падкрэслілі ў РВК.

Пры гэтым у райвыканкаме не гатовы адказаць, колькі працягнуцца вучэнні на тэрыторыі раёна.

Раней раённая газета "Светлае жыццё", спаслаўшыся на абласное ўпраўленне КДБ, напісала, што ў раёне праходзіць контртэрарыстычная аперацыя. Мясцовых жыхароў заклікалі захоўваць спакой і пры неабходнасці падпарадкоўвацца патрабаванням сілавікоў.

Мінск, 15 лютага 2024
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/55/72686
Текущая дата: 16.11.2024