Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 18 лютага 2024 года



Гэты дзень з`яўляецца сорак дзевятым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 317 дзён.

Якія падзеі адбыліся 18 лютага і чым адзначаны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 18 лютага

У 1370 годзе адбылася бітва пад Рудавай паміж войскамі Тэўтонскага ордэна і ВКЛ.
У 1386 годзе вялікі князь літоўскі Ягайла ажаніўся з Ядвігай.

Хто нарадзіўся 18 лютага

1893 год: Максім Гарэцкі, беларускі пісьменнік і навуковец.
1912 год: Клім Грыневіч, беларускі паэт.
1922 год: Міхаіл Савіцкі, народны мастак Беларусі, жывапісец, педагог.
1946 год: Надзея Артымовіч, беларуская паэтэса.
1948 год: Міхась Мірановіч, беларускі паэт-гумарыст.
1957 год: Віктар Пічукоў, беларускі гісторык.
1963 год: Міхаіл Тумеля, беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст.

Таксама сёння нарадзіліся японская мастачка-авангардыстка Ёка Она і амерыканскі акцёр Джон Траволта.

18 лютага ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святой Агаф`і. У народзе яе лічаць заступніцай дамашняй жывёлы, у прыватнасці кароў. Таксама Агаф`я абараняла хаты ад пажару.

Калі 18 лютага надвор`е было цёплае, значыць, моцных маразоў ужо не будзе. Мароз у гэты дзень прадвяшчае гарачае і сухое лета.

Sputnik
, 18 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/55/72728
Текущая дата: 16.11.2024