Такі пункт гледжання выказаў віцэ-прэм`ер Леанід Заяц, выступаючы 16 лютага на агульным сходзе прадстаўнікоў членаў Белкаапсаюза, які адбыўся з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Леанід Заяц закрануў існуючыя праблемы і бачанне далейшых шляхоў развіцця спажывецкай кааперацыі ў краіне. Віцэ-прэм`ер лічыць, што Белкаапсаюз - важны партнёр дзяржавы, і таму прынята перспектыўная праграма развіцця гэтай структуры.
Паводле яго слоў, прыняты шэраг рашэнняў па перафармаціраванні дзейнасці спажывецкай кааперацыі для паляпшэння абслугоўвання насельніцтва краіны, асноўную частку якога ў рабоце Белкаапсаюза складае сельскае насельніцтва.
Як адзначыў Леанід Заяц, нягледзячы на існуючыя праблемы ў рабоце, за 2023 год прадпрыемствы Белкаапсаюза забяспечылі бясстратную работу. І хоць прыбытак пакуль невялікі, у цэлым віцэ-прэм`ер лічыць важнай пазітыўную тэндэнцыю.
Ён падрабязна закрануў фінансава-эканамічную дзейнасць і праблемы ў дзейнасці спажыўкааперацыі. У прыватнасці, сказаў аб важнасці прынцыпова новых падыходаў і аптымізацыі работы гэтай структуры, забеспячэнні росту прадукцыйнасці працы і павышэнні зарплаты за кошт добрай работы.
Віцэ-прэм`ер таксама звярнуў увагу на неабходнасць павышэння канкурэнтаздольнасці магазінаў Белкаапсаюза, пашырэння практыкі дыстанцыйнага гандлю, а таксама ўніфікацыі працэсаў закупкі сыравіны і ў цэлым пашырэння асартыменту прадукцыі.
Акрамя таго, Леанід Заяц заявіў, што работа раней закрытых магазінаў будзе адноўлена. Ён таксама адзначыў важнасць паляпшэння работы аўтамагазінаў, у тым ліку абнаўлення аўтапаркаў.
Аляксандр Лукашэнка дэталёва цікавіўся праблемамі работы прадпрыемстваў спажыўкааперацыі і чаго не хапае ў дзейнасці Белкаапсаюза для паляпшэння вынікаў у гэтай сістэме.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што неабходны перш за ўсё арганізаванасць і дысцыпліна. Паводле яго слоў, ёсць арганізацыйныя пытанні, якія вырашаюцца ў тым ліку на ўзроўні аблвыканкамаў, райвыканкамаў. "Хто сёння са старшынь райвыканкамаў (я пра губернатараў не гавару) або кіраўнікоў гаспадарак аказвае падтрымку спажывецкай кааперацыі?" - задаў рытарычнае пытанне Аляксандр Лукашэнка.
Закранаючы ўзнятую тэму ўстарэлага аўтамабільнага парка і эфектыўнасць работы аўтапарка ў цэлым, Прэзідэнт даручыў усё дакладна прааналізаваць і разабрацца з гэтымі пытаннямі. "Тыя аўтамабілі, што аб`ектыўна выпрацавалі свой рэсурс, мы паступова будзем мяняць. Трэба стварыць спецыфічны аўтамабіль", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на эфектыўнае і менавіта мэтавае выкарыстанне аўтамабільнай тэхнікі.
Акрамя таго, Прэзідэнт закрануў тэму пераўтварэнняў у сістэме спажыўкааперацыі, у тым ліку на прыкладзе Мінскай вобласці.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсе пераўтварэнні павінны быць прадуманымі, абгрунтаванымі і з дакладным разуменнем рэзультатыўнасці і эфектыўнасці ўносімых змяненняў.
Прэзідэнт таксама сказаў аб важнасці захавання магазінаў крокавай даступнасці для людзей.
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў: "Вы адказваеце галавой за абслугоўванне людзей". Ён звярнуў увагу, што ўсе ўносімыя на разгляд кіраўніка дзяржавы прапановы павінны быць абгрунтаванымі.
16 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
16 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/55/72745
Текущая дата: 16.11.2024