Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 сакавіка на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў і членамі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.
"Арыенцірам у рабоце парламента з насельніцтвам стаў падыход, пры якім дзяржава не проста бярэ на сябе вырашэнне ўсіх праблем чалавека, а стварае такія ўмовы, каб чалавек самастойна мог іх вырашаць. Думаю, гэта найбольш правільна. Дапамога сацыяльна слабаабароненым катэгорыям ёсць і будзе адным з прыярытэтаў нашай палітыкі, а Беларусь нязменна застанецца сацыяльнай дзяржавай", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт адзначыў вялікую работу парламентарыяў па кропкавай падтрымцы найбольш слабаабароненых катэгорый грамадзян, якія звярталіся па дапамогу: шматдзетных сем`яў, адзінокіх пажылых людзей, інвалідаў, сірот.
Акрамя таго, дэпутаты і сенатары ўдзельнічалі ў вырашэнні хвалюючых грамадзян пытанняў, правялі тысячы асабістых прыёмаў, прамых тэлефонных ліній, сустрэч з працоўнымі калектывамі. "Усё гэта ў сукупнасці давала вам магчымасць адчуваць пульс грамадства і быць з людзьмі разам, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Спадзяюся, закладзеныя вамі добрыя традыцыі ўзаемадзеяння з насельніцтвам падхопіць і новы склад парламента".
Многія звароты, якія паступілі ад грамадзян, былі прадметам абмеркавання пры падрыхтоўцы праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, заўважыў Прэзідэнт.
Паводле яго слоў, падыходы, якія ініцыююцца і практыкуюцца парламентам, паспяхова выкарыстоўваюцца дзяржаўнымі органамі кіравання і самакіравання, садзейнічаюць замацаванню асноватворных прынцыпаў работы з насельніцтвам і фармаванню сучасных айчынных стандартаў у гэтай галіне.
Пазітыўна ацаніў Прэзідэнт такі інстытут узаемадзеяння з людзьмі, як грамадскае абмеркаванне законапраектаў: "Гэта дало магчымасць наладзіць зваротную сувязь з насельніцтвам, улічыць пры падрыхтоўцы рашэнняў разумныя прапановы грамадзян".
Гаворачы аб узаемадзеянні парламентарыяў з моладдзю, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "Вядома, дэпутаты, сенатары павінны сустракацца з маладымі людзьмі і расказваць аб захаванні гістарычнай памяці, рэалізацыі дзяржаўнай моладзевай палітыкі. І стварэнне пры Нацыянальным сходзе Моладзевага савета - таксама добры прыклад работы з падрастаючым пакаленнем. Моладзь бачыла вашу работу ў парламенце. Вы на сваім прыкладзе вучылі іх добрасумленнаму выкананню сваіх абавязкаў".
21 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
21 сакавіка 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/55/73254
Текущая дата: 29.12.2024