Гэты дзень з`яўляецца дзвесце восемдзесят сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 78 дзён.
Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень маці. Якія яшчэ падзеі адбыліся 14 кастрычніка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 14 кастрычніка
У 1773 годзе ў Рэчы Паспалітай была створана Адукацыйная камісія — першае ў свеце міністэрства адукацыі.
У 1964 годзе Леанід Брэжнеў становіцца кіраўніком СССР.
У 1999 годзе быў створаны беларускі заказнік Выдрыца.
Хто нарадзіўся 14 кастрычніка
1899 год: Адам Бабарэка, беларускі пісьменнік і крытык, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднанняў "Маладняк" і "Узвышша".
1903 год: Лявон Рыдлеўскі, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч.
1929 год: Уладзімір Лемяшонак, беларускі гісторык.
1939 год: Ральф Лорэн, легенда моды, які паходзіць з беларускіх яўрэяў.
1946 год: Мікалай Сакалоў, беларускі гісторык.
1981 год: Руслан Аляхно, беларускі спявак.
Таксама сёння нарадзіліся заснавальнік іспанскай інквізіцыі Томас Тарквемада і савецкі палкаводзец Андрэй Яроменка.
14 кастрычніка ў народным календары
Сёння Праваслаўная царква святкуе Пакрава Прасвятой Багародзіцы – адно з найбольш шанаваных у народзе святаў. Яно было ўстаноўлена ў гонар падзеі, якая адбылася ў Канстанцінопале ў 910 годзе.
У той час горад быў у аблозе, і яго жыхары малілі бога аб дапамозе. Падчас службы блажэнны Андрэй і яго вучань сталі сведкамі з`яўлення Божай Маці, якая падняла сваё галаўное пакрывала мафорый над людзьмі ў знак свайго заступніцтва.
Гэта свята таксама называюць Трэцяй Прачыстай. У народзе гавораць: "Прышлі Пакровы і запыталі: "Да зімы гатовы?".
Пачыналася Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада - піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам. У гэты час казалі: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом".
Пачыналася Вясельніца, якая доўжылася да 28 лістапада - піліпаўскага посту, падчас якога ўжо нельга было брацца шлюбам. У гэты час казалі: "Святы Пакроў накрыў зямлю жоўтым лістом, птаху пяром, дзеўку чапцом".
Лічылася, што зямля "закрываецца" ад Пакрова і да вясны ніхто не зможа знайсці скарбаў да Юр`ева дня. Таксама лічылася, што на Пакроў трэба даць сена карове, нават калі яслі стаяць поўныя. У хатах тапілі печы і пеклі бліны.
Пра надвор`е казалі, што якое яно будзе ў дзень Пакрова, такое пратрымаецца ўсю зіму.
Sputnik, 14 кастрычніка 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/550/45352
Текущая дата: 24.12.2024