V Міжнародны кангрэс "Бібліятэка як феномен культуры" пройдзе 18-19 кастрычніка ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску, паведамілі арганізатары.
У кангрэсе прымуць удзел вядучыя спецыялісты бібліятэк, прадстаўнікі навукова-даследчых арганізацый, адукацыйных устаноў, распрацоўшчыкі і вытворцы праграмнага забеспячэння, тэхнічных сродкаў і інфармацыйнай прадукцыі з Азербайджана, Беларусі, Польшчы, Расіі, ЗША і Украіны.
Галоўная тэма форуму - "Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні". Дэлегаты абмяркуюць праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыю бібліятэчных будынкаў, іх архітэктуру, дызайн і арганізацыю прасторы, тэхналогіі забеспячэння бяспекі і воблачных вылічэнняў, прэзентуюць інфармацыйна-пошукавыя сістэмы, прааналізуюць работу электронных бібліятэк і іншых анлайн-рэсурсаў.
На палях кангрэса пройдуць прэзентацыі, майстар-класы і круглыя сталы. У дзень адкрыцця форуму, 18 кастрычніка, адбудзецца ўзнагароджванне пераможцаў ХХVI Рэспубліканскага конкурсу "Бібліятэка - асяродак нацыянальнай культуры".
19 кастрычніка ўсе жадаючыя змогуць наведаць лекцыю амерыканскага бібліятэкара Чарльза Форэста. Акрамя таго, у час форуму будзе працаваць выстаўка "Бібліятэкі будучага: тэхналогіі, будынкі, абсталяванне". На ёй будуць прадстаўлены найноўшыя дасягненні ў сферы інфарматызацыі і тэхнічнага аснашчэння бібліятэк, шырокі спектр прадукцыі і паслуг кампаній, якія займаюцца прамысловай вытворчасцю і продажам стэлажнага абсталявання, праектаваннем і абслугоўваннем сістэм бяспекі.
Арганізатарамі кангрэса з`яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Нацыянальная бібліятэка.
16 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/550/45375
Текущая дата: 15.11.2024