Аб гэтым паведамілі ў Савеце па развіцці прадпрымальніцтва.
Пад кіраўніцтвам старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва Аляксандра Турчына 17 кастрычніка адбылася нарада па праблемных пытаннях праекта Падатковага кодэкса.
Звароты, што паступаюць у савет, а таксама публікацыі ў прэсе, сведчаць, што найбольш абмяркоўваюцца сярод дзелавой супольнасці артыкулы праекта кодэкса, якія датычацца кантролю прымянення трансфертных цэн (глава 11 Агульнай часткі) і парадку прызнання замежных арганізацый беларускімі падатковымі рэзідэнтамі (артыкулы 15-16 Агульнай часткі).
Менавіта гэтыя пытанні і былі ў цэнтры ўвагі. Па выніках абмеркавання дасягнута пагадненне аб мэтазгоднасці захавання азначэння беларускіх і замежных арганізацый у ранейшай рэдакцыі (артыкул 14 Агульнай часткі дзеючага Падатковага кодэкса).
Раней у новай рэдакцыі Падатковага кодэкса прапаноўвалася скарэкціраваць крытэрыі для прызнання замежнай кампаніі беларускай. Такім чынам, у гэтых кампаній узнік бы абавязак выплачваць падаткі ў бюджэт з усяго сусветнага даходу.
Акрамя таго, узгоднены ўдакладненні ў шэраг артыкулаў главы 11 Агульнай часткі праекта Падатковага кодэкса, якія забяспечваюць празрыстасць парадку фарміравання трансфертных цэн і працэдуры кантролю за іх прымяненнем.
Прадстаўнікамі дзелавой супольнасці выказана меркаванне, што з улікам узгодненых паправак праект Падатковага кодэкса ў цэлым апраўдвае чаканні бізнесу. Адвакат, член Савета па развіцці прадпрымальніцтва Дзяніс Алейнікаў на сваёй старонцы ў Facebook ад імя членаў савета напісаў: "Гэта добры прыклад работы савета і добры прыклад на тэму "дзяржава і бізнес чуюць адзін аднаго".
У нарадзе прынялі ўдзел міністр па падатках і зборах Сяргей Налівайка, намеснік міністра па падатках і зборах Эла Сяліцкая, прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Бізнес-саюза прадпрымальнікаў і наймальнікаў імя Куняўскага, Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў "БАМАП", Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў.
18 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/550/45410
Текущая дата: 15.11.2024