Беларускія ўлады плануюць ушчыльную заняцца серыйным будаўніцтвам індывідуальных жылых дамоў, дзе кошт аднаго квадратнага метра будзе ніжэй за 400 долараў.
Серыйнае будаўніцтва дазволіць знізіць цану на індывідуальныя жылыя дамы, сказаў віцэ-прэм`ер Уладзімір Кухараў.
Паводле яго слоў, беларускі ўрад ставіць у прыярытэт будаўніцтва менавіта індывідуальнага жылля. Зараз пасля ўзвядзення кошт квадратнага метра ў ім складае каля 400 долараў.
"Калі будзем пераходзіць на серыю, будзем зніжаць гэтую цану, каб зрабіць гэтыя дамы максімальна даступнымі для насельніцтва", - цытуе Кухарава БелТА.
Раней Міністэрства архітэктуры распаўсюдзіла інфармацыю, што кошт квадратнага метра жылля, якое будуецца з падтрымкай дзяржавы, складае 800 рублёў. Прычым робяцца крокі, каб кошты на такое жыллё не раслі. У гэтым годзе з дзяржпадтрымкай будзе пабудавана 900 тысяч квадратных метраў жылля.
Шматдзетныя сем`і сталі асноўнымі атрымальнікамі дапамогі ў рамках прэзідэнцкага ўказа №240 аб адрасным субсідзіраванні будаўніцтва жылля. Дакумент змяніў парадак прадастаўлення дзярждапамогі людзям, якія жывуць у нястачы. З пачатку года было заключана ўжо звыш 6000 крэдытных дагавораў.
Мінск, 22 лістапада 2018
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/550/45724
Текущая дата: 25.12.2024