Гэты дзень з`яўляецца трыста дваццаць шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 39 дзён.
У гэты дзень у 1944 годзе памёр беларускі пісьменнік Кузьма Чорны. Якія яшчэ падзеі адбыліся 22 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 22 лістапада
У 1963 быў забіты прэзідэнт ЗША Джон Кенэдзі. Галоўным падазраваным у забойстве стаў Лі Харві Освальд, які некаторы час жыў у Мінску.
У 1993 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Босніяй і Герцагавінай.
У 2007 годзе было зацверджана палажэнне пра герб і cцяг Мінскай вобласці.
Хто нарадзіўся 22 лістапада
1933 год: Алена Лось, беларускі графік.
1952 год: Аляксандр Абадоўскі, беларускі кінааператар.
Таксама сёння нарадзіліся французскі генерал і палітык Шарль дэ Голь, расійскі навуковец і пісьменнік Уладзімір Даль і амерыканская кінаактрыса Скарлет Ёхансан.
22 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялебнай Матроны.
У народзе гэты дзень называлі Матрона Зімовая і лічылі, што з гэтага часу ўжо "становіцца зіма". Казалі: "З Матроны зіма ўстае на ногі".
Калі 22 лістапада ідзе снег, май будзе халодным. Раніцай на дрэвах шэрань – варта чакаць моцных маразоў. Калі гусі выходзяць на лёд, наадварот, пацяплее.
Sputnik, 22 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/550/45727
Текущая дата: 25.12.2024