21 лістапада на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, вырас — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра знізіўся на 0,0062 рубля (0,26%) і склаў 2,3990 рубля.
Курс долара ЗША вырас на 0,0072 рубля (0,34%) да 2,1061 рубля.
Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0029 рубля (0,09%) і склаў 3,1953 беларускага рубля за 100 расійскіх.
У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.
Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Пасля рэзкага падзення напярэдадні нафтавая марка Brent расце з пачатку дня на 1,2%, бараль ацэньваецца ў 63,3 долара.
У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,3614 рубля і склаў 65,9485 рубля.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 21 лістапада 2018
Мінск, 21 лістапада 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/551/45709
Текущая дата: 26.12.2024