Фільм рэжысёра Дар`і Жук "Хрусталь" увайшоў у лонг-ліст кінапрэміі "Оскар" у намінацыі "Лепшы фільм на замежнай мове".
Такая інфармацыя размешчана на сайце амерыканскай кінаакадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.
Усяго фільмы ў гэтай катэгорыі прадставілі 87 краін. У іх ліку Арменія, якая вылучыла на саісканне "Оскара" драму аб землетрасенні "Спітак" рэжысёра Аляксандра Котта. У лонг-ліст уключаны казахстанскі фільм "Айка" Сяргея Дварцавога пра лёс жанчыны-эмігранткі, вымушанай пакінуць у радзільным доме дзіця.
Сярод прэтэндэнтаў таксама расійская стужка "Сабібор" Канстанціна Хабенскага, прысвечаная паўстанню ў нацысцкім лагеры смерці. Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе аб`яўлены 22 студзеня 2019 года, а 24 лютага ў Галівудзе адбудзецца 91-я цырымонія ўручэння "Оскара".
Дзеянне беларускага фільма "Хрусталь" разгортваецца ў 1996 годзе, гісторыя навеяна юнацтвам самой Дар`і Жук. Дзяўчына-дыджэй, якая жыве ў Мінску, марыць пераехаць у Чыкага, каб стаць прафесіяналам.
Пры афармленні дакументаў на візу яна дапускае памылку, з-за чаго ёй даводзіцца правесці тыдзень у маленькім завадскім пасёлку, жыхары якога далёкія ад нонканфармісцкага свабоднага духу. Здымкі фільма праходзілі ў Беларусі.
У яго стварэнні прымалі ўдзел кінакампанія "Дэмарш-фільм", Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", кампаніі Unfound Content, Fusion Features, Vice Films (ЗША), а таксама нямецкія і расійскія прадзюсары. Сусветная прэм`ера фільма адбылася ў чэрвені 2018 года на прэстыжным міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах.
У ліпені "Хрусталь" атрымаў Гран-пры на міжнародным кінафестывалі ў Адэсе, а ў жніўні ўдастоіўся двух прызоў у конкурсе "Капрадукцыя. Акно ў свет" на фестывалі расійскага кіно "Акно ў Еўропу" ў Выбаргу.
У верасні карціна атрымала Грын-пры міжнароднага кінафестывалю ў Алматы - Almaty Film Festival. У Беларусі карціна выйшла ў пракат 30 жніўня.
___________________________________
Дар`я Жук нарадзілася ў Мінску ў сям`і журналістаў. У 16 гадоў паехала ў ЗША, скончыла Гарвардскі і Калумбійскі ўніверсітэты, працавала на канале HBO. Рэжысёр і прадзюсар многіх кароткаметражных карцін, сярод якіх фільм "Сапраўдная амерыканка", што прымаў удзел у фестывалях па ўсім свеце і атрымаў дыплом Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2015".
9 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/552/45286
Текущая дата: 15.11.2024