Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 12 лістапада 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста шаснаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 49 дзён.

У гэты дзень у 1902 годзе нарадзіўся беларускі драматург Андрэй Макаёнак. Якія яшчэ падзеі адбыліся 12 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 12 лістапада

У 1623 годзе пачалося Віцебскае паўстанне.
У 1925 годзе ў Вільні спынілася выданне газеты "Жыццё Беларуса".

Хто нарадзіўся 12 лістапада

1823 год: Павел Шпілеўскі, беларускі этнограф і пісьменнік.
1902 год: Таццяна Андрэеўна Бандарчык, беларуская актрыса.
1920 год: Андрэй Макаёнак, беларускі драматург.
1958 год: Леанід Пранчак, беларускі паэт.

Таксама сёння нарадзіліся расійская актрыса тэатра і кіно Людміла Гурчанка, канадскі акцёр Раян Гослінг і амерыканская кінаактрыса Эн Хэтэўэй.

12 лістапада ў народным календары

У гэты дзень Праваслаўная царква шануе памяць святых Зіновія і Зіновіі, якія былі братам і сястрой. Яны рана асірацелі і атрымалі ад бацькоў вялікае багацце, але вырашылі даць грошы бедным. Ва ўзнагароду Зіновій быў надзелены дарам ствараць цуды. З дапамогай малітвы ён дапамагаў хворым і быў за гэта абраны епіскапам. Але імператар, даведаўшыся пра гэта, загадаў брату і сястры адмовіцца ад Хрыста. Тыя не згадзіліся і прынялі пакутніцкую смерць.

У народзе дзень Зіновія і Зіновіі лічыўся святам рыбакоў і паліўнічых. Таксама яго называлі сінічкіна свята, па сугуччы назвы птушкі і імёнаў святых.

Калі выпадаў снег, паляўнічыя збіраліся на промысел. Лічылася, што калі злавіць у гэты дзень першага зайца, весь год будзе ўдача.

Перад тым, як ісці ў лес, маліліся, каб уратавацца ад лешага. Калі бачылі зграю ваўкоў, гэта прадвяшчала вялікае ліха: вайну, голад або хваробы.

Калі рана раніцай пелі птушкі, наступяць халады. Калі снег выпаў у выглядзе мелкай крупкі, будзе моцны мароз.

Sputnik, 12 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/553/45584
Текущая дата: 25.12.2024