Гэты дзень з`яўляецца трыста пятнаццатым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 50 дзён.
У гэты дзень скончылася Першая сусветная вайна. Якія яшчэ падзеі адбыліся 11 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:
Гістарычныя падзеі 11 лістапада
У 1918 годзе завяршылася Першая сусветная вайна.
У 1923 годзе прэзідыум Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу.
У 1992 годзе былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Ватыканам.
Хто нарадзіўся 11 лістапада
1908 год: Міхась Багун, беларускі паэт, перакладчык.
1928 год: Алесь Белакоз, беларускі грамадскі дзеяч, настаўнік, краязнаўца.
1955 год: Галіна Тычка, беларускі літаратуразнавец.
Таксама сёння нарадзіліся рускі пісьменнік Фёдар Дастаеўскі і амерыканская актрыса Дэмі Мур.
11 лістапада ў народным календары
У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць Анастасіі Рымскай і Аўраамія Растоўскага. У народзе святых называлі Аўрам і Настасся. Казалі: "Настуся пачынае стрыгчы авечак". Настасся лічылася заступніцай авечак, а Аўрам – аўчараў, 11 лістапада было святам пастухоў.
З авечага воўна рабілі валёнкі, коўдры, шапкі і рукавіцы, са скуры шылі кажухі. З авечага малака рабілі сыр. У гэты дзень авец стрыглі. Перад тым, якстрыгчы, трэба было ўкласці ў нажніцы кавалачак воўны, каб абараніць жывёлу ад злых духаў.
Калі 11 лістапада аблокі нізкія, хутка пахаладае. Калі ўначы была шэрань, днём снег не пойдзе.

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/554/45556
Текущая дата: 25.12.2024