Белорусский портал в Казахстане

Які сёння дзень: 2 лістапада 2018 года



Гэты дзень з`яўляецца трыста шостым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 59 дзён.

У гэты дзень каталікі адзначаюць Дзяды. Якія яшчэ падзеі адбыліся 2 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце далей:

Гістарычныя падзеі 2 лістапада

У 1939 годзе Вярхоўны Савет СССР прыняў закон пра далучэнне Заходняй Беларусі да СССР і ўключэнне яе ў склад БССР

Хто нарадзіўся 2 лістапада

1836 год: Міхал Андрыёлі, беларускі і польскі ілюстратар і мастак, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.
1869 год: Язэп Стаброўскі, вучоны-археолаг, краязнавец, філосаф і вынаходнік.
1906 год: Дзмітрый Бяляцкі, беларускі медык і навуковец, дзяржаўны дзеяч.
1909 год: Максім Лужанін, беларускі пісьменнік, кінадраматург, перакладчык.
1930 год: Аляксандр Баршчэўскі, беларускі літаратуразнаўца, перакладчык і фалькларыст.

Таксама сёння нарадзіліся каралева Францыі Марыя Антуанета і амерыканскі акцёр Берт Ланкастэр.

2 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць святога вялікапакутніка Арцемія і Садокі. Арцемію маліліся, каб ён пазбавіў "грыжнай хваробы", на якую звычайна пакутвалі хлебаробы, таму што ім прыходзілася насіць цяжкія мяхі з зернем і мукой. Садоку просяць пазбавіць ад марнай смерці.

У народзе верылі, што народжанага ў гэты дзень абараняе ваўчыца, таму што гэты чалавек вельмі блізкі лесу і яго насельнікам. 

Вяскоўцы лічылі, што калі воўк перабег дарогу – гэта да шчасця, таму што калі галодны драпежнік не крануў, значыць, і ліха абыдзе.

Воўчае выццё ў гэты дзень прадракала маразы. Калі на дрэвах была шэрань, наступны год будзе неўраджайны.

Sputnik, 2 лістапада 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/556/45523
Текущая дата: 25.12.2024