Новая яго версія адрозніваецца абноўленай сістэмай браніравання, а таксама ўвядзеннем спецыяльных тарыфаў, даступных толькі пры куплі авіябілетаў на ўласным сайце авіякампаніі.
— Спецыяльны тарыф ніжэй на 10-17 працэнтаў у адносінах да мінімальнага дзеючага тарыфу на адпаведных напрамках. Да прыкладу, на дадзены момант кошт білета па мінімальным тарыфе па кірунку Мінск — Рым складае 123 еўра, згодна з новым тарыфам такі білет абыйдзецца пасажыру ў 103 еўра (кошт указаны па накірунку ў адзін бок, уключаючы ўсе таксы і зборы). Дадзены тарыф будзе адлюстроўвацца ў групе тарыфаў “Абмежаваны эканом”. Колькасць білетаў па спецыяльным тарыфе абмежавана, — расказала спецыяліст па сувязям з грамадскасцю ААТ “Авіякампанія “Белавія” Вольга Шчуко.
У адпаведнасці з пажаданнямі пасажыраў быў дапрацаваны “Каляндар тарыфаў”, цяпер ён мае больш зручны для пасажыраў выгляд “укладак”. Пры пошуку варыянтаў пералёту наглядна адлюстроўваецца сумарны кошт для ўсіх пасажыраў з улікам такс і збораў.
Акрамя змяненняў у працэсе браніравання з 11 верасня на сайце авіякампаніі карыстальнікам прадастаўлена магчымасць забраніраваць гатэль па маршруту руху. Дадзенае новаўвядзенне ацэняць дзелавыя вандроўнікі і пасажыры, якім неабходна хутка купіць білет і забраніраваць пражыванне. Удзельнікам праграмы “Белавія Лідар” за пражыванне ў гатэлі, забраніраваным праз сайт авіякампаніі, на персанальны рахунак будуць налічаны балы (неабходна ўказаць нумар удзельніка пры браніраванні гатэля).
Развіццё і ўдасканаленне сайта belavia.by на гэтым не скончыцца. У бліжэйшы час, дзякуючы абнаўленням, пасажыры змогуць самастойна праводзіць абмен або вяртанне білетаў, а таксама кіраваць здзейсненымі браніраваннямі, дадаючы да іх дадатковыя паслугі, напрыклад, дадатковую сумку багажу. Таксама на дадзены момант вядзецца распрацоўка версіі сайта авіякампаніі для слабавідушчых.
Абноўленая версія сайта на працягу месяца будзе працаваць у тэставым рэжыме. Авіякампанія “Белавія” просіць з разуменнем паставіцца да гэтага і просіць прабачэння за магчымыя збоі.
Сяргей Расолька
Звязда, 11 верасня 2018
Звязда, 11 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/558/44905
Текущая дата: 16.11.2024