Аб гэтым заявіў 11 верасня на 227-м агульнавайсковым палігоне ў Барысаве (Мінская вобласць) камандуючы ПЗАК Андрэй Жук.
Паводле слоў Андрэя Жука, у перадапошні дзень вучэнняў войскі ПЗАК "адпрацоўвалі практычныя пытанні вядзення абарончага бою". Ад войскаў аператыўнага камандавання ў адпрацоўцы эпізоду вучэнняў былі задзейнічаны "механізаваныя і танкавыя падраздзяленні, падраздзяленні СПА, артылерысты".
"Як камандуючы магу ацаніць, што войскі камандавання з тымі задачамі, якія былі пастаўлены перад намі, справіліся, — сказаў генерал-маёр Жук. — На гэтых вучэннях акрамя непасрэдна вядзення баявых дзеянняў вялікае значэнне надаецца пытанням усебаковага забеспячэння — тэхнічнага, тылавога, медыцынскага. Вырашаюцца задачы эвакуацыі параненых, эвакуацыі і аднаўлення тэхнікі".
БелаПАН, 12 верасня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/558/44980
Текущая дата: 16.11.2024