Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэтыя гады ваш калектыў дабіўся галоўнага - заваяваў давер дзясяткаў мільёнаў жыхароў велізарнай еўразійскай прасторы. Сёння Нацыянальнае прадстаўніцтва - наша гордасць і яркая зорка ў вялікім сузор`і МТРК "Мір", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што цяперашняя юбілейная дата прыпадае на вельмі няпросты і насычаны падзеямі час: "Менавіта цяпер работа журналістаў, якія гатовы адстойваць пазіцыю краіны і словам, і справай, мае асаблівую каштоўнасць".
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дзякуючы матэрыялам навін і дакументальным праектам супрацоўнікаў тэлерадыёкампаніі аб жыцці Беларусі, яе людзях і дасягненнях ведаюць у краінах Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Прэзідэнт пажадаў калектыву Нацыянальнага філіяла МТРК "Мір" моцнага здароўя, прафесійнага развіцця і новых творчых поспехаў.
14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
14 лютага 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/56/72656
Текущая дата: 16.11.2024