Гэта чацвёртая публікацыя такога фармату (раней былі выдадзены агляды за 2014, 2015 і 2016 гады).
Агляд змяшчае інфармацыю аб асноўных мерапрыемствах, падзеях і мерах у 2017 годзе, накіраваных на павышэнне ўзроўню бяспекі пры выкарыстанні крыніц іанізуючага выпрамянення і ядзерных установак, забеспячэнне радыяцыйнай бяспекі на пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС тэрыторыях рэспублікі, правядзенне эфектыўнага радыяцыйнага кантролю і маніторынгу.
Значная частка матэрыялаў прысвечана пытанням забеспячэння бяспекі пры будаўніцтве Беларускай АЭС (у прыватнасці, нагляду за ўзвядзеннем станцыі, у тым ліку ў рэжыме пастаяннага нагляду).
Для падрыхтоўкі агляду Дзяржатамнагляд выкарыстаў матэрыялы падраздзяленняў МНС, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (Белгідрамета), Міністэрства замежных спраў, Нацыянальнай акадэміі навук (Аб`яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў - Сосны). Дакумент даступны для загрузкі на галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта Дзяржатамнагляду.
Публікацыя прызначана для прадстаўнікоў прафесійнай супольнасці, якія эксплуатуюць ядзерныя ўстаноўкі і крыніцы іанізуючага выпрамянення або рыхтуюцца да гэтага, спецыялістаў, уключаных у забеспячэнне ядзернай і радыяцыйнай бяспекі, насельніцтва і прадстаўнікоў грамадскасці, якія цікавяцца пытаннямі забеспячэння ядзернай і радыяцыйнай бяспекі ў Беларусі.
31 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/560/44755
Текущая дата: 16.11.2024