Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, чаму прыняў рашэнне адмяніць уведзеную ў якасці эксперымента забарону на продаж спіртнога ў начны час.
"У свой час узнімалася гэта пытанне і я катэгарычна забараніў без майго ведама закранаць гэту праблему. Мы ж некалькі разоў перажывалі гэта, пачынаючы ад забароны і высечкі вінаграднай лазы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Я ж памятаю, як праводзілі камсамольскія вяселлі "без спіртнога": ставілі чайнік, а туды налівалі віно, гарэлку. І начальнікі, і падначаленыя, і партыйныя дзеячы пілі і ўсміхаліся ў час гэтых безалкагольных законаў".
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што забарону на продаж спіртнога ў начны час абміне любы жадаючы. "Гэта было на маіх вачах: калі было забаронена. У работнікаў органаў улады ў раёне, пракурораў, міліцыі не было праблем: яны закуплялі і нават перапрадавалі. Нам гэта трэба? Нам трэба, каб таксісты прадавалі гэта спіртное? - спытаў Прэзідэнт. - І справа тут не ў бюджэце, хоць гэта таксама важна".
Калі Аляксандр Лукашэнка стаў разбірацца, хто ўвёў гэту забарону, высветлілася, што міліцыя звярнулася ва ўрад, і ён рэкамендаваў правесці эксперымент.
"Які эксперымент? Яго праводзяць, калі не ведаеш, што будзе на выхадзе, каб паспрабаваць. Але мы ж гэта спаўна паспрабавалі. Гэта неабдуманае рашэнне ўрада ў выглядзе эксперымента. Напэўна, каб дагадзіць міліцыі і гэтак далей. Міліцыю я папярэдзіў. Яна павінна працаваць у тых сацыяльна-эканамічных умовах, якія складваюцца ў дзяржаве", - падкрэсліў ён.
Прэзідэнт адзначыў вялікую колькасць смярцей у дарожна-транспартных здарэннях: "Давайце забаронім на аўтамабілях ездзіць. Добра будзе?"
Аляксандр Лукашэнка расказаў, што ў Расіі дзейнічае забарона на продаж спіртнога ноччу, і ён абмяркоўваў гэтыя пытанні на адной з сустрэч з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнік расійскай дзяржавы быў здзіўлены, што ў яго краіне прадаецца так шмат алкагольнай прадукцыі з Беларусі. Як аказалася, расійскія дальнабойшчыкі загружаюцца ў краіне-суседцы спіртным і прадаюць яго потым у сябе на радзіме.
"Таму што ў Беларусі няма няякаснай. А чаму няма? Таму што я некалі ўвёў манаполію на вытворчасць і рэалізацыю спіртнога, і мы атрымалі эфект. У Расіі так гавораць: калі хочаш паспрабаваць нармальнага спіртнога напітку, асабліва гарэлку, едзь у Беларусь і купі. І яны проста вывозяць гэта", - сказаў Прэзідэнт.
5 кастрычніка 2018, Івацэвіцкі раён
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/2-0/561/45243
Текущая дата: 26.12.2024